Украінскія вайскоўцы заклікалі Януковіча тэрмінова "стабілізаваць сітуацыю"
Да ўкраінскага прэзідэнта звярнуліся вайскоўцы і работнікі, якія працуюць у апараце Міністэрства абароны.
Аўтары звароту падкрэсліваюць, што яны "выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю" ды заклікаюць Вярхоўнага Галоўнакамандуючага "ў рамках дзеючага заканадаўства прыняць неадкладныя меры па стабілізацыі сітуацыі ў краіне і дасягненню згоды ў грамадстве", інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, што днямі міністр абароны Украіны Павел Лебедзеў заявіў, што ўзброеныя сілы Украіны не ўмешваюцца ў канфліктную сітуацыю ў краіне. Праўда, пазней з'яўляліся паведамленні пра тое, што ў войскі прыйшоў загад аб правядзенні афіцэрскіх сходаў з мэтай выказвання падтрымкі Віктару Януковічу. Пакуль, як бачым, з'явілася толькі заява вайскоўцаў, якія працуюць у Мінабароны.
Фота — ria.ru