Уладальніцу друкарні ў Барысаве сілавікі змусілі абадраць бела-чырвоныя шпалеры
Гаспадыню салона друку ў Барысаве сілавікі прымусілі абадраць са сцен бела-чырвоныя шпалеры. Відэа з'явілася 26 ліпеня ў праўладных тэлеграм-каналах.
Таксама ім не спадабалася шыльдачка на ўваходзе. На ёй гаварылася, што ўваход сілавікам і супрацоўнікам дзяржарганізацый магчымы толькі пасля званку.
У "пакаяльным відэа" гаспадыня салона і яе партнёр кажуць, што ўлетку 2020 года ўдзельнічалі ў пратэстах у Мінску.
Што стала далей з затрыманымі, не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.