Уладальнік гродзенскай этнакрамы "Цудоўня" арыштаваны на 10 сутак
Андрэй Несцяровіч / instagram.com/cudounia/
Уладальнік гродзенскай этнаграмы "Цудоўня" Андрэй Несцяровіч асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе hrodna.life. Яго затрымалі 14 красавіка ў Гродне і судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
"Цудоўня" заснаваная ў 2015 годзе. Пасля жніўня 2020-га крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленнем памяшкання, але працягвала працаваць. Летась Несцяровіч тлумачыў, чаму падчас рэпрэсій вырашыў застацца ў Беларусі: "Тут мой дом. Тут я адчуваю сябе патрэбным. Тут я рабіў культуру, раблю культуру. Калі я з’еду, хто будзе рабіць культуру?"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.