Улады Беларусі адпусцілі самалёт Уладзіслава Баўмгертнера
Самалёт кампаніі "Уралкалій" у пятніцу пакінуў аэрапорт "Мінск-2" у 13.53 паводле беларускага часу.
Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на прадстаўніка расійскай кампаніі.
Нагадаем, што гендырэктар "Уралкалія" прыляцеў у Мінск 26 жніўня. У той жа дзень ён быў арыштаваны. З таго часу самалёту не давалі магчымасці пакінуць Беларусь, нягледзячы на неаднаразовыя запыты кампаніі.
Фота — strondingair.com