Улады прызналі экстрэмістскім гістарычны тэлеграм-канал Belarus history

Лагатып Belarus history / t.me/belarusian_history
Лагатып Belarus history / t.me/belarusian_history

Пра тое, што ўлады палічылі Belarus history "экстрэмітскім" кантэнтам, сам канал паведаміў у сваім посце 8 красавіка:

Сябры, матэрыялы нашага каналу прызнаныя экстремістскімі. Што скажам? здрада ці перамога?

Belarus history — праект, які сцісла распавядае пра цікавосткі з гісторыі Беларусі. Адзін з апошніх допісаў пра першы суботнік у Курапатах 2 красавіка 1989 года. На прымацаваных фотаздымках можна пабачыць Зянона Пазняка і журналіста Алега Груздзіловіча з сынам. 

Улады прызналі экстрэмістскім гістарычны тэлеграм-канал Belarus history
Алег Груздзіловіч з сынам ў Курапатах / planetabelarus.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі