Улады Турцыі пракаментавалі стральбу ў беларускага дыпламата

Улады Турцыі пракаментавалі стральбу ў беларускага дыпламата

Беларускі дыпламат Аляксандр Паганшаў, у якога стралялі ў Анкары, знаходзіцца ў цяжкім стане, яму зрабілі аперацыю, інфармуе тэлеканал СТБ са спасылкай на начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС нашай краіны Анатоля Глаза. У каментары БЕЛТА ён жа дадае, што аперацыя прайшла ўначы, яна была паспяховая. Кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу заявіў, што стан параненага беларускага дыпламата задавальняючы і яго нібыта ў чацвер могуць перавесці з рэанімацыі ў агульнае аддзяленне бальніцы. "Вядома, пры любой аперацыі магчымы рызыкі... Спадзяемся, ён ачуняе", цытуе яго словы ria.ru.

Здарэнне адбылося ўвечары 24 ліпеня. Паганшаў — дарадца ў беларускім пасольстве ў Турцыі, ён адказны за адміністрацыйныя пытанні. Ён гуляў з сынам, калі афіцэр у адстаўцы зрабіў у яго 5-6 стрэлаў, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам. Стралка называюць "псіхічна неўраўнаважаным". Сын дыпламата не пацярпеў.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Турцыі паведаміў, што па папярэдніх дадзеных злачынства было здзейснена ў выніку спрэчкі (па некаторых звестках, стралок, палкоўнік у адстаўцы, быў суседам беларуса). "Ніякага палітычнага матыву не праглядаецца, — кажа Меўлют Чавушоглу. — Наш МЗС пазней дасць свае каментары. Галоўнае цяпер, каб стан дыпламата быў добры". Чавушоглу падкрэсліў, што за сітуацыяй сочыць прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі