Параненага ў Турцыі беларускага дыпламата перавялі ў звычайную палату

Параненага ў Турцыі беларускага дыпламата перавялі ў звычайную палату

Параненага ў Турцыі беларускага дыпламата Аляксандра Паганшава перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату. Яго стан ужо не выклікае асцярог. Пра гэта ria.ru паведаміў пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных. Паводле яго слоў,  Паганшаў "ідзе на папраўку, цяпер застаецца толькі чакаць". Пасол збіраецца ў панядзелак ці ў аўторак наведаць дыпламата ў бальніцы. Раней гэта было немагчыма, да параненага магла заходзіць толькі жонка.

Дарадца беларускага пасольства Аляксандр Паганшаў быў паранены ў Анкары ўвечары 24 ліпеня. Ён гуляў у парку з сынам, калі ў яго пачаў страляць сусед-адстаўнік, псіхічна неўраўнаважаны чалавек (пазней ён скончыў жыццё самагубствам). У Паганшава некалькі кулявых раненняў. "Чатыры кулі не закранулі жыццёва важныя органы", адзначыў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Ён не бачыць ніякай палітыкі ў тым, што адбылося. Міністр не выключае, што сусед быў незадаволены паводзінамі дзяцей, якія гулялі на падворку.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 29.07:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі