Відавочца распавяла, як паранены беларускі дыпламат ратаваў дзяцей

Відавочца распавяла, як паранены беларускі дыпламат ратаваў дзяцей

Відавочца распавяла ria.ru, як паранены беларускі дыпламат ратаваў сваіх дзяцей. Дарадца амбасады Беларусі ў Турцыі Аляксандр Паганшаў быў цяжка паранены ў Анкары афіцэрам-адстаўніком, які быў у неадэкватным стане. Уначы яму зрабілі аперацыю, ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. У ранейшых паведамленнях гаворка ішла толькі пра аднаго сына Паганшава. Суседка і відавочца ж распавядае пра двух дзяцей.

"Я жыву ў доме каля парка Дыкмен, дзе ўсё і адбылося, — распавядае відавочца. — Пачула стрэл, выйшла на балкон і ўбачыла, як у бок будкі аховы бяжыць мой сусед, беларускі дыпламат, сцякаючы крывёй і трымаючы двух дзяцей за рукі. Пачуліся яшчэ два стрэлы, пасля чаго ён упаў на калені і ўжо не падымаўся. Ахова схапіла дзяцей і запхнула іх у будку".

Стралок-сусед дыпламата хутка знік. Пазней ён застрэліўся дома. Відавочца лічыць, што беларус выпадкова трапіўся яму на вочы. "Як кажуць суседзі, яны разам ехалі ў ліфце і, віідаць, штосьці там паміж імі адбылося", — распавядае жанчына. — Выходзячы з ліфта, гэты чалавек стаў страляць". Высветлілася, што раней адстаўнік учыніў стральбу па месцы жыхарства з баявога пісталета па шкляных дзвярах, але ахова паліцыю не выклікала.

На месца здарэння хутка прыехала паліцыя. Калі з'явіліся медыкі, дыпламат яшчэ не страціў прытомнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі