Уладзімір Ігнацік прайграў у фінале турніру ў Празе
У фінале турніру ў Празе беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (292-я ракетка свету) прайграў калумбійцу Сант'яга Жыральда (150) — 4:6, 6:3, 6:7 (2), піша "Прессбол".
Перад гэтым у паўфінале наш суайчыннік без цяжкасцяў перамог малдаваніна Раду Албота (92) — 6:1, 6:2.
Прызавы фонд турніру складае 42,5 тысячы еўра.