Уладзімір Макей сустракаўся ў Люксембургу з еўракамісарам Ёханэсам Ханам

Уладзімір Макей сустракаўся ў Люксембургу з еўракамісарам Ёханэсам Ханам

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустракаўся ў Люксембургу з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханэсам Ханам. Яны абмеркавалі працу над заключэннем прыярытэтаў парнёрства Беларусі і Еўрасаюза на 2018-2020 гады, пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур ды іншае, інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны.

15 кастрычніка ў Люксембургу праходзіла штогадовая сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц "Усходняга партнёрства" і краін-чальцоў ЕС. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні міжнародных адносін, сітуацыя ва Усходняй Еўропе. У сваім выступленні Макей адзначыў неабходнасць захавання "Усходняга партнёрства", "як інклюзіўнай, прагматычнай і неканфрантацыйнай ініцыятывы" ды хутчэйшай рэалізацыі дасягнутых у рамках гэтай ініцыятывы дамоўленасцяў.

Уладзімір Макей сустракаўся ў Люксембургу з еўракамісарам Ёханэсам Ханам
Фота: http://mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі