Уладзімір Някляеў і Ірына Халіп змешчаны пад хатні арышт

З СІЗА КДБ адпусцілі Уладзіміра Някляева, Алега Корбана, Анатоля Паўлава, Уладзіміра Кобеца, Сяргея Вазняка, Ірыну Халіп і Наталлю Радзіну. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў КДБ Беларусі

Змена меры стрымання "засноўваецца на выніках праведзеных раней следчых мерапрыемстваў, устанаўленых асноўных акалічнасцяў крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня, ролі кожнага з абвінавачваных і іх лініі паводзін следствам, па ўзгадненню з органамі пракуратуры", - патлумачылі ў КДБ.

Нагадаем, Алег Корбан, Уладзімір Кобец і Наталля Радзіна былі вызваліны раней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі