Уладзімір Някляеў выклаў козыры сваёй "непрарасійскай арыентацыі"

Сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым адбылася ў Брэсце ў Палацы культуры прафсаюзаў. Зал, які змяшчае каля 650 чалавек, быў поўны. Прыйшло шмат маладых людзей і нават сем’яў з малымі дзецьмі. Уладзімір Някляеў элегантна адмежаваўся ад закідаў у "прарасійскасці":

"Мой бацька быў рускі чалавек, у адрозненне ад бацькоў іншых людзей, хто цяпер пры ўладзе. Яго паслалі пасля вайны з Кёнігсберга падымаць калгасы ў Заходняй Беларусі. Каб сямейнікі не хваляваліся, дахаты паслалі “пахаронку”. Так партыя абыходзілася з людзьмі. Дык ён сказаў мне, калі я пачаў пісаць вершы па-руску: сыне, ты жывеш у Беларусі, таму шануй усё беларускае: культуру, мову, сам народ. У гэтай краіне, хоць твой бацька рускі, пішы па-беларуску".

Напрыканцы двухгадзіннай сустрэчы кандыдата віталі вершамі аднаго мясцовага паэта Дзед Мароз і Снягурка.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі