Уладзімір Сямашка прызначаны амбасадарам Беларусі ў Расіі

Уладзімір Сямашка прызначаны амбасадарам Беларусі ў Расіі

Уладзімір Сямашка стаў амбасадарам Беларусі ў Расіі. Такое рашэнне прыняў 13 лістапада Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.

Па сумяшчальніцтве Сямашка будзе паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Беларусі па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ.

З 2014-га па жнівень 2018 года Сямашка займаў крэсла віцэ-прэм'ера, а да таго некалькі гадоў быў першым намеснікам прэм'ер-міністра. Ва ўрадзе ён курыраваў такія сферы, як прамысловасць і паліўна-энергетычны комплекс.

 

Уладзімір Сямашка прызначаны амбасадарам Беларусі ў Расіі
Уладзімір Сямашка і Муамар Кадафі ў Мінску. Фота Юліі Дарашкевіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі