Уначы ў Маскве была спроба выкрасці цела Леніна з маўзалея
Маўзалей у цэнтры расійскай сталіцы / kommersant.ru
У Маскве была спроба выкрасці цела Леніна з маўзалея, піша ТАСС. Затрыманы мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.
Здарэнне адбылося ўначы 6 лютага. Невядомы спрабаваў адчыніць маўзалей. У гэты момант яго і затрымалі сілавікі. На месца здарэння выклікалі "хуткую". Медыкі выявілі ў 42-гадовага затрыманага "псіхіятрычнае расстройства на фоне ап'янення".
Маўзалей бальшавіцкаму правадыру Уладзіміру Ульянаву (Леніну) існуе ў цэнтры Масквы з 1924 года (у цяперашнім выглядзе — з 1930-га). Яшчэ ў савецкія часы фіксаваліся неаднаразовыя спробы "вандалізму" — саркафаг Леніна наведвальнікі спрабавалі разбіць, прастрэліць і нават узарваць. Але спроба выкрадання адбылася ўпершыню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.