Урад Латвіі падоўжыў рэжым надзвычайнай сітуацыі каля мяжы з Беларуссю
Урад Латвіі падоўжыў рэжым надзвычайнай сітацыі на мяжы з Беларуссю да 10 лістапада. Рашэнне было прынятае 9 жніўня на закрытым пасяджэнні, піша rus.delfi.lv.
Рэжым надзвычайнай сітуацыі ў памежных раёнах быў уведзены 11 жніўня 2021 года, калі з тэрыторыі Беларусі ішла хваля нелегальнай міграцыі. Потым яго некалькі разоў падаўжалі — з увагі на міграцыйны крызіс, створаны беларускімі ўладамі.
У МУС Латвіі кажуць, што за гэты час агулам было папярэджана 6777 спробаў незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы.
За апошнія месяцы іх колькасць зменшылася: у траўні было зафіксавана 20 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, у чэрвені — 96, а ў ліпені — пяць.
У Латвіі плануюць пачаць будаўніцтва пастаяннага плота на мяжы з Беларуссю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.