Усаў: Да круглага стала могуць стварыць "псеўдаапазіцыйныя" структуры

110830 UsauS.mp3

Усаў: Лукашэнка афіцыйна не звярнуўся да апазіцыі, ён звярнуўся да пэўных "канструктыўных сілаў", якія жадаюць развіцця Беларусі ў добрым стабільным кірунку, гэта не азначае, што непасрэдна апазіцыя будзе ўдзельнічаць у круглым стале. Сапраўды, можа знайсціся шэраг арганізацыяў, канструктыўна настаўленых да гэтага дыялогу, які могуць нават ва ўмовах, калі сядзяць яшчэ палітвязні, пайсці на размовы з Лукашэнкам. Напрыклад, частка беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі на чале з Ляўковічам.

Еўрарадыё: Спадзявацца, што на гэтым круглым стале будуць Саннікаў, Ус, Статкевіч не варта?

Усаў: Такая магчымасць выключана цалкам. Лукашэнка або ягоныя прадстаўнікі не сядуць за круглы стол з тымі людзьмі, якія змагаліся супраць іх адкрыта, і супраць якіх стасаваліся вельмі моцныя рэпрэсіі. Гэта будзе сведчыць аб безумоўнай слабасці рэжыму, аб безумоўнай слабасці Лукашэнкі, ягонай ужо немагчымасці палітычнага кантролю над сітуацыяй. Таму, хутчэй за усё, будуць створаныя псеўдаапазіцыйныя структуры, штучныя структуры, для якіх і будзе праведзены круглы стол. Не думаю, што сапраўдныя палітычныя лідары, якія цяпер сядзяць у вязніцах, будуць дапушчаныя да ўдзелу ў круглым стале, бо гэта азначае легітымізацыю апазіцыі.

Еўрарадыё: Апазіцыя ў сённяшняй сітуацыі зможа выпрацаваць агульную стратэгію?

Усаў: Яна павінна быць выпрацавана. Калі апазіцыя зараз не выпрацуе адзінай стратэгіі, то пра якую апазіцыю можна будзе казаць?!

Фота — ernestoaguilar.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі