Узбекістан сёння застаўся без інтэрнэту — маштабны збой
Падключэнне да сеткі інтэрнэт у гэтай краіне немагчымае дзесьці ад 11-й гадзіны паводле беларускага часу.
Таксама доступ да Сеціва не прадастаўляецца і кампаніямі сотавай сувязі.
Як паведамляе РІА "Новости", адзін з правайдараў расійска-ўзбецкага сумеснага прадпрыемства "Саркор" абяцаў вырашыць гэтую праблему на працягу гадзіны. Аднак відавочна, што ў гэты тэрмін укласціся не ўдалося.
Афіцыйных каментароў наконт маштабнага збою пакуль няма.
Фота — Fotolia