Ва Украіне збіраюць подпісы дзеля забароны расійскага рубля
На сайце прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з’явілася электронная петыцыя з заклікам забараніць у краіне абмен расійскіх рублёў. Аўтары звароту заклікаюць забараніць каціроўкі гэтай валюты на ўсіх украінскіх біржах у сувязі з “узброенай, інфармацыйнай, палітычнай і эканамічнай агрэсіяй Расіі ў дачыненні Украіны”.
Расійскі рубель прапануюць не ўказваць сярод асноўных валют і замяніць на фунт стэрлінгаў.
Подпісы пад дакументам пакуль паставілі толькі 17 чалавек. Каб ініцыятыву разгледзілі, трэба сабраць 25 тысяч подпісаў.