Вадаспад у вялізным кар'еры "Мікашэвічы" (відэа)

Вадаспад у вялізным кар'еры "Мікашэвічы" (відэа)

Радыё Свабода падрыхтавала відэа з вялізнага кар'ера "Мікашэвічы" прадпрыемства "Граніт", зробленае дронам. Гэта самая вялікая ў Еўропе пляцоўка, дзе здабываюць прыродны камень. Яна знаходзіцца ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня кар'ера складае амаль 3 км, шырыня — амаль 2 км, глыбіня дасягае 150 метраў. Плошча распрацоўкі ў кар'еры — 683 гектары. Каб дабрацца да яго дна, трэба праехаць амаль 17 км.

У кар’еры "Мікашэвічы" даволі вялікі прыток вады, таму на схілах месцамі ўтвараюцца вадаспады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі