Ваду ў пацярпелыя ад аварыі раёны Брэста будуць вазіць і ноччу (фота)

МНС прыцягвае тэхніку з суседніх раёнаў для паўнавартаснага забеспячэння насельніцтва, але ўсё адно да цыстэрнаў выстройваюцца чэргі, піша "Віртуальны Брэст"

Санэпідэмстанцыя катэгарычна забараніла ўжываць для ежы вадаправодную ваду ў дамах, якія трапілі ў зону надзвычайнай сітуацыі. Не рэкамендуецца ёю мыцца, і нават выкарыстоўваць для мыцця. 

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне ў Брэсце адбылося ўвечары 1 верасня. На некалькіх вуліцах пайшла вада з пахам фекаліяў. Прычына здарэння дагэтуль не высветленая. 

Фота — virtual.brest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі