Вакол Беларусі рэгіструюць новыя выпадкі АЧС

У дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі са спасылкай на інфармацыю Міжнароднага эпізаатычнага бюро паведамляюць пра новыя зарэгістраваныя выпадкі афрыканскай чумы свіней у Літве, Латвіі і Расіі.

АЧС рэгістравалі ў Курскай вобласці Расіі, а таксама ў Каўнаскім і Уцянскім паветах Літвы. У Латвіі выпадкі захворвання выяўлены на тэрыторыі Апскага, Маданскага, Дагдскага, Даўгаўпілскага, Наўкшанскага, Коценскага, Стрэнчскага, Лімбажскага і Буртніецкага краёў.

У дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду звяртаюць увагу на неабходнасць па недапушчэнні ўвозу ў Беларусь з гэтых адміністрацыйных тэрыторый свіней і прадукцыі перапрацоўкі свініны, паляўнічых трафеяў, кармоў і кармавых дадаткаў для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы; кармавых дабавак для катоў і сабак; гатовых кармоў для катоў і сабак, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку, вырабленых з сыравіны, што здбываецца ў Латвіі, Літве і Расіі; былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забоя і раздзелкі свіней, перадае БЕЛТА.

Усе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь тавараў з Апскага краю Латвіі адмяняюцца.

Фота: agroday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі