Валюта з’явілася ў абменніках: купіць можна і 1, і 2 тысячы долараў


"2 тысячы долараў? Так, ёсць", — такі адказ сёння чуеш у сталічных абменніках і банках: долары і еўра прадаюцца свабодна і ў любых сумах. Пасля таго, як быў адменены збор на пакупку валюты і адбыўся выхад на адзіны курс, беларусы сталі не толькі набываць замежныя грошы, але і здаваць іх.

"У чацвер-пятніцу (5-6 лютага) сталі больш здаваць, — распавядаюць у "Белаграпрамбанку" на Карла Маркса. — Калі браць чацвер, то здавалі ў асноўным дробныя сумы. А ў пятніцу былі буйныя сумы па некалькі тысяч долараў".

Тое, што беларусы пачалі не баяцца здаваць долары, прычым, вялікія сумы, пацвярджаюць і ў "Беларусбанку":

"Здаюць, натуральна, чаму не?"

Падобныя тэндэнцыі назіраюцца і ў іншых банках сталіцы. Аднак, натуральна, не паўсюль. Напрыклад, у абменніку "Дэльта-банка" буйных сум у апошні час не здавалі: у асноўным, "на жыццё ці аплату паслуг" — па 50-200 долараў.

У брэсцкіх абменніках "Абсалютбанка" і "ФрасаБанка" валюта, як і ў Мінску, ёсць, чэргаў да касы — няма. Касіры кажуць, што долараў і еўра дастаткова.

Па словах брастаўчан, у горадзе цяпер рэальна за 20 хвілін набыць больш за 2 тысячы долараў. Галоўнае, каб было, за што набываць!

А ўвогуле, па назіраннях супрацоўнікаў банкаў, долар па-ранейшаму застаецца самай "жаданай" валютай для беларускага чалавека: менавіта яго найчасцей набываюць і здаюць. А вось расійскія рублі попытам цяпер не карыстаюцца: іх ці здаюць, ці канверсуюць у іншыя замежныя грошы.

Фота: cont.ws

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі