Васальны статус і папярэджанні ад ЗША. Як кантралююць Беларусь

Васальны статус і папярэджанні ад ЗША. Як кантралююць Беларусь

Пра тое, як ЗША даводзіцца кантраляваць Беларусь у сітуацыі з Украінай і ці ёсць уплыў на вызваленне палітвязняў, — паразважаў у жывым эфіры Еўрарадыё гісторык, доктар Аляксандр Фрыдман.

— З аднаго боку, амерыканская адміністрацыя падкрэслівае васальны статус рэжыму Лукашэнкі, які поўнасцю кантралюецца Масквой. А з другога боку, ідуць папярэджанні, дарэчы, на самым сур'ёзным узроўні. 

Гэта ўжо трэцяе папярэджанне, і яно было данесена афіцыйна да Уладзіміра Макея. Беларускі бок чакаюць вельмі сур'ёзныя наступствы, калі Беларусь будзе ўдзельнічаць у аперацыі супраць Украіны.

Але там таксама згадваецца пытанне палітвязняў, і амерыканцы падкрэсліваюць, што тыя санкцыі, якія ЗША ўвялі супраць рэжыму Лукашэнкі, яны звязаны менавіта з парушэннямі ў галіне правоў чалавека, і амерыканцы патрабавалі вызвалення палітычных вязняў.

Але ёсць такое цікавае супадзенне: была жорсткая размова з амерыканскага боку. Беларускі бок прамаўчаў, што там на самай справе адказваў Макей, мы ж не ведаем і, напэўна, не даведаемся. А сёння такі добры нечаканы вынік працэсу над Аляксандрам Васілевічам. Абсалютна нечаканы вынік. Ці гэтыя падзеі нейкім чынам звязаныя? Цяжка адказаць, але падзея вельмі добрая, і застаецца толькі спадзявацца, што гэты прыклад не застанецца адзіным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі