Вазочніка з Баранавічаў за абразу Лукашэнкі будуць судзіць у будынку без пандуса

Вазочніка з Баранавічаў за абразу Лукашэнкі будуць судзіць у будынку без пандуса

12 верасня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна будзе разглядаць справу Уладзіслава Рабіча. Яго вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Як удакладняюць праваабаронцы "Вясны", мужчына мае дыягназ ДЦП, у яго першая група інваліднасці, ён выкарыстоўвае вазок.

Судзіць Рабіча будуць за "рэакцыю" на пост пра Лукашэнку. 9 жніўня 2022 года ў дом, дзе быў Уладзіслаў і ягоны малодшы брат, уварваліся сілавікі. Яны пагражалі Рабічу і прапанавалі яму пракаментаваць напісанае ім у адказ на пост 2020 года пра Лукашэнку: у тым каментары мужчына пагаджаўся з пастом. Калі б ён "пакаяўся", то міліцыянты абяцалі "прабачыць яму".

Аднак Рабіч заявіў, што не будзе мяняць сваё меркаванне. Ён назваў гонарам, што да яго прыйшлі 9 жніўня з аўтаматамі. У адказ сілавікі паабяцалі яму крымінальную адказнасць.

Дарэчы, суд прызначылі на трэцім паверсе будынка тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. У гэтым будынку няма пандуса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі