velcom следам за МТС павышае тарыфы з 1 верасня
Мабільны аператар velcom паведаміў, што з 1 верасня павышае тарыфы на некаторыя паслугі мабільнай сувязі.
Абаненцкая плата, адначасовы ўнёсак, кошт выходных выклікаў на беларускія нумары, міжнародныя тэлефанаванні, мабільны інтэрнэт, SMS, MMS, спецыяльныя і дадатковыя паслугі для фізічных і юрыдычных асоб вырастуць не больш чым на 2,9%, запэўніваюць у кампаніі.
Нязменнымі застануцца наступныя паслугі:
кошт тарыфных планаў фіксаванай сувязі;
абаненцкая плата тарыфнага плана lemon;
памер платы за актывацыю бонусаў тарыфных планаў "Турыст", "Сувязь без абавязацельстваў";
тарыфы на паслугі роўмінгу, кошт пакетаў і тарыфных планаў, якія ўключаюць хвіліны, SMS, інтэрнэт-трафік для выкарыстання ў роўмінгу;
кошт шэрагу дадатковых паслуг.
Не зменяцца і памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы ў рамках раней заключаных дамоваў.
Дарэчы, аднасаова патаннее кошт мабільнага інтэрнэту для большасці тарыфных планаў лінейкі PRIVET. Напрыклад, кошт 1 МБ у рамках некаторых тарыфных планаў знізіцца больш чым у 13 разоў. А ўсім абанентам тарыфных планаў "Пенсійны" і "Сацыяльны" з 1 верасня штомесяц будзе давацца 100 МБ інтэрнэт-трафіку.
Сёння таксама стала вядома, што з 1 верасня на 2,9% павялічваюцца тарыфы на паслугі мабільнага аператара МТС.