Віцебскія міліцыянты распытаюць насельніцтва пра сваю працу

У хуткім часе коны, хто звернецца ў міліцыю на тэрыторыі Віцебскай вобласці, будзе атрымліваць анкету з шэрагам пытанняў, што тычацца дзейнасці праваахоўнікаў.
Грамадзяне павінны будуць ацаніць, як адрэагавалі міліцыянты на іх праблемы, што зрабілі, наколькі якасна і ў які тэрмін.

Праз анкетаванне насельніцтва Упраўленне ўнутраных спраў віцебскай вобласці плануе вывучыць, наколькі эфектыўнай з'яўляецца праца міліцыі на месцах на самой справе, а не згодна са справаздачамі.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі