Віцебскую журналістку Жанну Жалевіч аштрафавалі на 3200 рублёў
Жанна Жалевіч / facebook.com/zhanna.zhalevich
Віцебскую журналістку Жанну Жалевіч у судзе аштрафавалі на 3200 рублей (больш за 1200 еўра).
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Жалевіч напісала: "Я дома. Суд быў. 100 базавых".
Як распавядала Еўрарадыё, 15 лістапада Жалевіч выклікалі ў міліцыю. Нагодай сталі яе допісы ў сацсетках — "са сцягам" і "з надпісамі", як патлумачылі міліцыянты. Потым яе адпусцілі да суда, які прызначылі на чацвер, 17 лістапада.
Аднак сёння зранку жанчына паведаміла: "Сілавікі ломяцца ў кватэру". Пасля гэтага сувязь з ёй знікла на цэлы дзень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.