Відэа з прэзентацыі кнігі камандзіра беларускіх "лясных братоў"

У горадзе Глыбокае прайшла прэзентацыя кнігі вершаў Віктара Сікоры “Шурпатая дарога”. Яна была выдадзена намаганнямі грамадскіх арганізацый Глыбоччыны.

Віктар Сікора (1925 — 2008) — беларускі патрыёт, ураджэнец вёскі Малыя Алашкі на Шаркаўшчыне, сын знакамітага садавода Івана Сікоры. У гады Другой сусветнай вайны ён быў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі. Вясной 1945-га стварыў беларускі антысавецкі партызанскі атрад. Быў арыштаваны ў снежні 1945-га, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. У Беларусь вярнуўся ў канцы 1954 года. Вершы пачаў пісаць яшчэ ў зняволенні.

На архіўным відэа Сікора расказвае пра свайго бацьку, у другой частцы — прэзентацыя кнігі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі