Відэа з вечарыны ў гонар 80-годдзя Рыгора Барадуліна ў Шаркаўшчыне

У Шаркаўшчыне (Віцебская вобласць) 24 лютага прайшла вечарына ў гонар 80-годдзя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (1935 — 2014). Яна была арганізавана сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Правялі мерапрыемства кіраўніца культурна-асветніцкага Цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак і супрацоўнікі Шаркаўшчынскай раённай бібліятэкі.

На вечарыне прысутнічалі некалькі дзесяткаў чалавек. Яны паглядзелі фільм пра Рыгора Барадуліна, паслухалі ўспаміны Ады Райчонак і мастака Віктара Крука, якія асабіста ведалі дзядзьку Рыгора, чыталі вершы паэта. Таксама прагучалі песні на словы Барадуліна.

Сёлетні юбілей паэта, на жаль, адзначаецца ўжо пасля яго смерці. Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка мінулага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі