Віктар Ганчарэнка працаўладкаваўся ў Расіі
Віктар Ганчарэнка
Віктар Ганчарэнка працаўладкаваўся ў Расіі. Ён стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба з Ніжняга Ноўгарада — "Пары НН". Пагадненне разлічана на два гады.
"Пары НН" займае ў расійскай Прэм'ер-лізе 12-е месца. Пасада галоўнага трэнера гэтай каманды вызвалілася пасля адстаўкі серба Сашы Іліча. Ганчарэнка быў без працы з канцы вясны, калі яго звольнілі з ФК "Урал".
Беларускаму футбольнаму спецыялісту Віктару Ганчарэнку 47 гадоў. Ён — былы галоўны трэнер БАТЭ (2007 — 2013), упершыню вывеў беларускі клуб у групавы раўнд еўракубкаў. З 2013 года Ганчарэнка з пераменным поспехам працуе ў Расіі, быў галоўным трэнерам "Кубані", "Урала" (двойчы), ЦСКА, "Уфы" і "Краснадара".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.