Віктар Януковіч у лякарні з інфарктам?
Паводле інфармацыі СМІ, беглы прэзідэнт Украіны цяпер знаходзіцца ў адной з медыцынскіх установаў Масквы.
Як паведамілі крыніцы MK.ru, у Януковіча падазраюць інфаркт, стан здароўя палітыка ацэньваюць як “цяжкі”.
Афіцыйнага пацвярджэння пакуль няма.
Віктар Януковіч у канцы лютага ўцёк з Кіева і папрасіў палітычнага прытулку ў Расіі.