Ва Украіне агалошваюць прысуд экс-прэзідэнту Віктару Януковічу

Грамадскае
Грамадскае

24 студзеня Абалонскі раённы суд Кіева агалошвае прысуд экс-прэзідэнту Віктара Януковіча, паведамляе "Грамадскае". 

Беглы экс-прэзідэнт абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, а таксама ў дапамозе прадстаўнікам улады Расіі, наўмысных дзеяннях з мэтай змены дзяржаўнай мяжы Украіны, усталяванай Канстытуцыяй, і вядзенні агрэсіўнай вайны.

Раней Генпракуратура Украіны прасіла для Януковіча пажыццёвы тэрмін, аднак пазней запатрабавала асудзіць яго на 15 гадоў турмы.

Януковіч не з'явіўся ў суд і не выйшаў з апошнім словам на відэасувязь. Адвакат экс-прэзідэнта сцвярджае, што ні ён, ні яго падабаронны не атрымлівалі позваў па справе аб дзяржаўнай здрадзе.

Як праходзіў працэс?

Суд над былым прэзідэнтам Украіны пачаўся 4 мая 2017 года. Да гэтага, у красавіку, Вярхоўная Рада Украіны прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія дазвалялі завочнае асуджэнне абвінавачанага: Януковіч з 2014 года знаходзіцца ў Расіі.

З пачатку суда пасяджэнні пастаянна пераносіліся — часцей за ўсё праз няяўку адвакатаў Януковіча або сведак з яго боку. Усяго за паўтара года адбылося 89 паседжанняў. У ліпені 2017 года Януковіч заявіў, што не хоча ўдзельнічаць у працэсе і адклікае сваіх адвакатаў з судовага працэсу. Суд прызначыў былому прэзідэнту дзяржаўную абарону. Але ўжо ў снежні 2017 года адвакат Януковіча Віталь Сярдзюк, адзіны, хто ўдзельнічаў у працэсе з самага пачатку і да канца, зноў вярнуўся ў справу.

Што кажа сам Януковіч?

Ён адмаўляе абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе. Паводле ўкраінскага заканадаўства, у яго была магчымасць выступіць перад судом з апошнім словам, пра што сам былы прэзідэнт неаднаразова прасіў. Для гэтага ў судзе мусілі арганізаваць відэаканферэнцыю.

Выступ Януковіча прызначылі на 19 лістапада 2018 года, але за дзень да гэтага ён, па словах абароны, атрымаў траўму спіны і не змог узяць удзел у пасяджэнні. Яго чарговы раз перанеслі — на 5 снежня. За дзень да пасяджэння адвакаты заявілі, што Януковічу патрабуецца лячэнне ў ізраільскай клініцы. 5 снежня адвакаты сказалі на судзе тое самае — па іх словах, Януковіч знаходзіўся ў клініцы, у якой не прадугледжаная відэасувязь.

Адвакаты падалі суду даведкі пра стан здароўя экс-прэзідэнта, але суддзю яны не пераканалі. Уладзіслаў Дзявятка заявіў, што ў дакументах не пазначана пра "пашкоджанне галавы ці органаў маўлення" ў Януковіча, а значыць, нішто не перашкаджала яму ўсё ж выступіць у судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі