ЕСПЧ пачаў разглядаць пазоў Віктара Януковіча супраць Украіны

Віктар Януковіч / telegraf.com.ua
Віктар Януковіч / telegraf.com.ua

Еўрапейскі суд па правах чалавека пачаў разглядаць пазоў экс-прэзідэнта Віктара Януковіча супраць Украіны, паведамляецца ў заяве ЕСПЧ у аўторак.

Януковіч скардзіцца, што ўкраінскія праваахоўнікі не правялі эфектыўнага расследавання замахаў на яго і заяўляе, што ўкраінскія суды не з'яўляюцца незалежнымі і непрадузятымі, а завочнае судовае разбіральніцтва, якое праводзілася ў яго адсутнасць, не было справядлівым.

Заявы ўкраінскіх палітыкаў супраць сябе Януковіч называе "падрывам прэзумпцыі невінаватасці". Згадваюцца заявы пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і тагачаснага міністра юстыцыі Паўла Пятрэнкі.

Пасля ўцёкаў Януковіча ў 2014 годзе з краіны праваахоўнікі адкрылі супраць яго да 10 крымінальных вытворчасцяў. У 2019 годзе Абалонскі раённы суд Кіева прызнаў Януковіча вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і завочна прысудзіў яго да 13 гадоў турмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі