Вікторыя Азаранка таксама знялася з Уімблдона
Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка таксама знялася з Уімблдона. У яе, як і ў Арыны Сабаленка, траўма пляча. Азаранка і Сабаленка мусілі правесці свае першыя паядынкі ў панядзелак.
Такім чынам на Уімблдоне беларускіх тэнісістак не будзе.
"Маральна я абсалютна спустошаная, — напісала Вікторыя Азаранка ў Instagram. — ...У мяне траўма пляча, якая прагрэсіўна стала яшчэ горш. Я рабіла ўсё што было ў маіх сілах, каб быць гатовай змагацца на корце, але, на жаль, маё цела прыняло нагрузкі празмернымі. Пасля кансультацыі з маім медыцынскім персаналам мы вырашылі, што зняцца з турніру будзе лепшым рашэннем для майго здароўя. З-за болю я не магу ў патрэбнай меры перасоўвацца па корце".
На Алімпіяду ў Парыж ад Беларусі збіралася ехаць толькі Азаранка (яна прыняла запрашэнне МАК). Пакуль невядома, наколькі сур'ёзная ў яе траўма і як яна можа паўплываць на гэтыя планы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.