Кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі заявіў, што ў Парыж едзе толькі Азаранка
Вікторыя Азаранка
Кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка сказаў matchtv.ru, што на Алімпіяду едзе толькі Вікторыя Азаранка. "Сабаленка не едзе", — дадаў ён. Рутэнка пракаментаваў апублікаваны Міжнародным алімпійскім каітэтам спіс нейтральных спартсменаў, якім дазволілі выступіць на Гульнях у Парыжы. У ім былі прозвішчы Сабаленка і Азаранка.
Яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня Арына Сабаленка заявіла, што выступаць на Алімпіядзе не будзе. Яна спаслалася на загружаны каляндар і на жаданне падумаць аб сваім здароўі. Прапаганда назвала яе рашэнне "недальнабачным".
Сабаленка 26 гадоў, яна — трэцяя ракетка свету (а летась была і першай). У Мінску спадзяваліся, што на Алімпіядзе яна заваюе медаль. Азаранка 34 гады. Былая першая ракетка свету цяпер толькі 16-я ў сусветным рэйтынгу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.