Сабаленка вырашыла не выступаць на Алімпіядзе ў Парыжы

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / twitter.com/MutuaMadridOpen

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка нечакана вырашыла не выступаць на Алімпіядзе ў Парыжы. Трэцяя ракетка свету спаслалася на загружаны каляндар і на жаданне падумаць аб сваім здароўі.

"Я не буду гуляць на Алімпіядзе з-за правілаў WTA з абавязковымі турнірамі. Мне давядзецца чымсьці ахвяраваць, кажа Сабаленка. — На жаль, мне давядзецца ахвяраваць Алімпіядай. На дадзеным этапе маёй кар'еры і асабліва з улікам усіх цяжкасцяў, з якімі я сутыкнулася ў апошнія месяцы, мне трэба паклапаціцца аб сваім здароўі".

У папярэднім спісе дапушчаных да Алімпіяды тэнісістак былі трое беларусак: Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч. Канчатковы спіс Міжнародная федэрацыя тэніса апублікуе ў пачатку ліпеня. Рашэнне па допуску да Алімпіяды будзе прымаць камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта па адпаведнасці нейтральнаму статусу. Такім чынам, у Парыж змогуць паехаць (калі да іх не будзе прэтэнзій) толькі Азаранка і Сасновіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі