У папярэднім спісе дапушчаных да Алімпіяды тэнісістак трое беларусак
Гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня
У папярэднім спісе дапушчаных да Алімпіяды тэнісістак трое беларусак. Гэта — Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч, паведамляе тэлеканал "Беларусь 5". Паводле рэйтынгу былі дапушчаныя і дзевяць расійскіх тэнісістаў.
Канчатковы спіс Міжнародная федэрацыя тэніса апублікуе ў пачатку ліпеня. Рашэнне па допуску беларусаў і расіян да Алімпіяды цяпер будзе прымаць камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта па адпаведнасці нейтральнаму статусу.
"Думаю, што рашэнне будзе хутка абвешчана, — кажа афіцыйны прадстаўнік МАК Марк Адамс. — ...Я думаю, цягам некалькіх дзён будзе зроблена папярэдняя аб'ява. Аднак цяпер працэс праверкі працягваецца".
Міжнародная федэрацыя тэніса дапусціла беларускіх і расійскіх тэнісістаў да Алімпіяды ў Парыжы ў індывідуальным нейтральным статусе ў сакавіку 2024-га. Але тэнісісты павінны адпавядаць "патрабаванням адбору і допуску", а таксама прынцыпам Міжнароднага алімпійскага камітэта. Іх могуць адхіліць, напрыклад, за падтрымку вайны Расіі супраць Украіны.
Гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.