Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў да Алімпіяды Азаранка і Сабаленка

Беларускіх тэнісістак запрасілі ў Парыж

Беларускіх тэнісістак запрасілі ў Парыж / Reuters

Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў да Алімпіяды беларускіх тэнісістак Вікторыю Азаранка і Арыну Сабаленка. Абноўлены спіс індывідуальных нейтральных спартсменаў з РБ і РФ, якія маюць права на ўдзел і запрошаны на Алімпійскія гульні 2024 года, быў апублікаваны ў чацвер.

Праўда, трэцяя ракетка свету Сабаленка нядаўна заявіла, што ў Парыжы выступаць не будзе. Яна спаслалася на загружаны каляндар і на жаданне падумаць аб сваім здароўі.

На дзяржтэлеканале "Беларусь 1" рашэнне тэнісісткі Арыны Сабаленка не ехаць на Алімпіяду ў Парыж назвалі "недальнабачным". Там заявілі, што "магчыма, яшчэ адной Алімпіяды ў жыцці нашай наймацнейшай тэнісісткі і не будзе..."

Дарэчы, Азаранка сваё рашэнне яшчэ не агучыла.

Спіс папоўніўся стралкамі (Дар'я Чупрыс, Аляксандра Пятрова) і веслярамі (Яўген Залаты, Таццяна Клімовіч). А вось пяціборцы дазволу МАК не атрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі