Visa і MasterCard спынілі абслугоўванне картак у акупаваным Крыме

Самаабвешчаны кіраўнік крымскага ўраду Сяргей Аксёнаў заявіў, што за паўгода на паўвыспе павінна з’явіцца альтэрнатыва сістэмам Visa і MasterCard

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, паведамляе УНІАН.

“Нам даўно трэба стварыць плацёжную сістэму, якая будзе працаваць унутры краіны і ўнутры краін-саюзнікаў”, — заявіў Аксёнаў.

Паводле яго словаў, плацёжныя карты Visa і MasterCard, абслугоўванне якіх у Крыме спынілі 26 снежня, ніколі не мелі на паўвыспе “вялікага распаўсюду”.

“Несумненна, для турыстаў маглі быць пэўныя нязручнасці, аднак нам даюць паўгода, каб мы за гэты час стварылі альтэрнатыву”, — дадаў Аксёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі