Волатавец: ніякага дачынення да смерці Брэста штаб не мае

Волатавец: ніякага дачынення да смерці Брэста штаб не мае

Ніякага дачынення да смерці беларускага добраахвотніка Івана Марчука “Брэста” штаб Палка Каліноўскага мець не можа, сцвярджае ў размове з карэспандэнтам Еўрарадыё дзейны баец батальёна “Волат”.

Іван Марчук быў камандзірам “Волата”, ён загінуў падчас выканання задачы пад Лісічанскам. Версію пра датычнасць да смерці Марчука штаба палка Каліноўскага выказаў адзін з былых добраахвотнікаў у размове з тэлеканалам Белсат.

Журналісты пішуць, што прадстаўнікі ЗСУ, якія прыязджалі ў батальён пасля гібелі Брэста, сцвярджалі, што ставілі перад штабам іншую задачу.

— Ці ЗСУ перакладае віну за гібель хлопцаў на нашых штабных, ці гэта штабныя насамрэч змянілі задачу, невядома. Але ўзнікаюць думкі, што яго проста кінулі на пагібель, бо ён ім ставіў палкі ў колы, — кажуць крыніцы Белсата.

Суразмоўнік Еўрарадыё сцвярджае, што ў штабе палка ўвогуле маглі не ведаць падрабязнасцяў задачы, якую ў тыя дні выконваў “Волат”.

— У арміі ёсць паняцце “аператыўнага падначалення”. Калі батальён знаходзіцца на выездзе, калі ён накіраваны ў пэўны сектар на пэўную аперацыю, ён падпарадкоўваецца на гэты час тым, хто працуе на месцы. І нават тут мае пэўную аўтаномію. Гэта надае падпадзелу гнуткасці і прадугледжвае пэўную самастойнасць у прыняцці рашэнняў.

Гэта можа ствараць і некаторыя цяжкасці. Але ж кажуць, што ўкраінская армія паспяхова супрацьстаіць расійскай, маючы непараўнальныя рэсурсы, у тым ліку — людскія. І гэта магчыма менавіта дзякуючы такой гнуткасці ў прыняцці рашэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі