Вожык у цыліндры, кот на пыласосе і такса-падарожніца: толькі добрыя навіны
Лыжка мёду на Еўрарадыё
Вожык Пітэр пазіруе пад саўндтрэк з "Хроснага бацькі", кот Скай ганяе з ветрыкам на робаце-пыласосе. Усім фору дае такса Мускат, якая за свае восем гадоў паспела пабываць на 15 выспах Далёкага Усходу.
Як дачніца дапамагла вырасціць буслам птушанят і куды адправімся загараць у наступным годзе — пра гэта і не толькі ў аглядзе самых добрых, смешных, а часам абсурдных навін.
Пазнаёмцеся з вожыкам Пітэрам
Амерыканец Цімаці вядзе акаўнт пра жыццё свайго вожыка Пітэра. Звярок есць чарвякоў, спрабуе заснуць пасля таго, як праспаў цэлы дзень, сядзіць на ўласным офісным крэсле.
Часам жыццё гадаванца становіцца больш разнастайным. Так, Цімаці публікуе ролік, дзе вожык у сваім чорным цыліндры, седзячы на крэселку, эфектна разварочваецца тварам да камеры і голасам гаспадара "прамаўляе" фразу: "Я чакаў цябе".
Гэта цытата з фільма пра Джэймса Бонда "Шпіён, які мяне кахаў" (1977 год). У гэты час на фоне грае саўндтрэк з "Хроснага бацькі".
@timo_and_peter99 Peter has been expecting you ##hedgehog ## ##peterthehedgehog
♬ original sound - Timothy Avedikian &Peter Quill
Кот Скай асядлаў робат-пыласос
Маскоўскі кот-шатландзец па мянушцы Скай асядлаў робат-пыласос, ды яшчэ і праехаўся з ветрыкам у стылёвых акулярах і алімпійцы. Скай — новая зорка сацсетак, у Тык-току на яго падпісана каля мільёна карыстальнікаў.
Жанчына дапамагла выгадаваць птушанят буслоў
Марына Андрэева з Расіі дапамагла буслам вырасціць і выкарміць шасцярых птушанят буслоў. Птушкі жылі на воданапорнай вежы ў дачным пасёлку Цвярской вобласці. На працягу некалькіх месяцаў жанчына выкладвала фота птушак і дзялілася навінамі аб іх паўсядзённым жыцці ў "ВКонтакте".
Лічыцца, што шэсць птушанят — вялікі вывадак для буслоў. Расіянка падкормлівала дарослых асобін, падкідваючы кожнаму курыную галаву.
Жанчына рабіла гэта кожны дзень — з часам птушкі прывыклі прылятаць да яе дома. Паводле слоў Андрэевай, яны з'яўляліся на яе ўчастку прыкладна ў адзін і той ж час. Мясцовая жыхарка назвала птушак Глашай і Гошам.
У апошнія дні шматдзетная сям'я буслоў прылятае да жанчыны разам з дзіцянятамі. У адным са сваіх пастоў Марына напісала, што амаль усе з іх "сталі на крыло", і пакуль застаецца ў гняздзе толькі шосты, самы позні бусел.
Самы знакаміты пляж
У 2022 грэцкі пляж Навагіа, які лічыцца адным з самых знакамітых у свеце, адкрыецца для турыстаў.
Мясцовыя ўлады Грэцыі распрацавалі закон, які прадугледжвае стварэнне агенцтва па кіраванні і эксплуатацыі караблекрушэння выспы Закінфа, на якім размешчаны гэты пляж.
Арганізацыя адновіць і абароніць знакамітае ўзбярэжжа, а таксама старое судна кантрабандыстаў, якое лічыцца галоўнай турыстычнай славутасцю гэтага месца.
Такса-падарожніца
Такса сап-сёрфер па мянушцы Мускат аб'ездзіла 15 выспаў на Далёкім Усходзе, а 13 жніўня адзначыла свой восьмы дзень нараджэння на моры.
Яе гаспадыня Алена Саітава захапілася сапам шэсць гадоў таму. Сабака суправаджаў яе ў падарожжах.
Спачатку Мускат злятаў з дошкі, але потым навучыўся нават бегаць па ёй, і цяпер выконвае функцыі ахоўніка і штурмана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.