Вячорка: Бабінцаву за словы "Расія нам не вораг" не звольнілі

Вячорка: Бабінцаву за словы "Расія нам не вораг" не звольнілі

Прадстаўніцу Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Святлану Бабінцаву за словы "Расія нам не вораг" не звольнілі. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё распавёў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

"Бабінцаву не звольнілі, але, я думаю, што будзе размова на гэтую тэму, — кажа Вячорка. — Пакуль што яшчэ не было абмеркавання пасля канферэнцыі. Але абавязкова будзе абмеркаванне, вызначэнне. Адназначна яна зрабіла памылку і не мела [права] выказвацца ад імя Офісу па гэтай тэме".

Бабінцава выказалася пра Расію на жнівеньскай канферэнцыі “Новая Беларусь” у Вільні. Яе словы выклікалі абурэнне і ў прысутных, і ў гледачоў анлайн-трансляцый. Тады ж сітуацыю давялося выпраўляць Франаку Вячорку і Валеру Кавалеўскаму (прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету па міжнародных адносінах), якія агучылі сапраўдную пазіцыю Офіса Ціханоўскай па гэтым пытанні.

Пра "новую прадстаўніцу Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях" было паведамлена ў траўні 2022-га. Адзначалася, што яна "мае больш чым 20-гадовы досвед юрыдычнага кансалтынгу для міжнародных і беларускіх кампаній", была адвакатам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі