Вядомы джазмэн меў праблемы з беларускімі памежнікамі з-за памятага пашпарта
Вядомы амерыканскі джазмэн Кэвін Махогані, які ехаў у Мінск з майстар-класам, меў праблемы на беларускім памежным кантролі: памежнікі ў аэрапорце палічылі, што яго пашпарт у неналежным стане.
“Мяне вырашылі затрымаць на мяжы... бо вокладка пашпарта стала расклейвацца... Усе, хто бачыў мой пашпарт, ведаюць... у яго ўклееныя дадатковыя старонкі... і ён тоўсты, як кніжка... і далёка не новы… Здараецца, ён набрыньвае потам і макрэе... і выглядае моцна памятым... Думаю, гэта толькі першая з процьмы праблемаў, з якімі прыйдзецца тут сутыкнуцца”, — напісаў Махогані на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
У выніку музыка трапіў у Беларусь і сёння, 4 сакавіка, у малой зале Белдзяржфілармоніі праходзіць яго майстар-клас. 5 сакавіка ён выступіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Кэвіна Махогані называюць джазавым вакалістам №1 у свеце (паводле Down Beat). Ён стаў вядомым у 1996 годзе пасля выхаду на лейбле Warner Bros.Records яго альбому “Kevin Mahogany”. Махогані ўдзельнічаў у запісе саўнд-трэка да фільма “Канзас Сіці” Роберта Олтмана. Музыка часта ўдзельнічае ў буйнгых джазавых фестывалях па ўсім свеце. Ён запрошаны ў Беларусь у рамках праекту “Міжнародны джаз у Мінску” пры падтрымцы амбасады ЗША. 5 сакавіка запланаваны яго канцэрт у Белдзяржфілармоніі.