Вялікабрытанія дапаможа Украіне знізіць залежнасць ад “Газпрама”
Брытанскі амбасадар у Кіеве Сайман Сміт заявіў пра гэта на прэс-канферэнцыі 8 сакавіка.
Дыпламат адзначыў, што гэта не новая праблема і магчымыя розныя варыянты змяншэння залежнасці Украіны ад паставак расійскага газу. У якасці прыкладу ён называе захады па рэверсных пастаўках газу або альтэрнатыўныя крыніцы газу для Украіны, інфармуе Korrespondent.net
Нагадаем, што напярэдадні старшыня праўлення “Газпраму” Аляксей Мілер заявіў пра завінавачанасць у памеры 1,89 мільярда долараў. Паводле Мілера, Украіна не разлічылася за газ у лютым і 7 сакавіка — апошні тэрмін аплаты паставак блакітнага паліва. Кіраўнік “Газпрому” адзначыў, што існуе рызыка вярнуцца ў сітуацыю 2009 года. Тады ў выніку газавага канфлікту паміж Расіяй і Украінай спынілася падача расійскага газу для Украіны і транзіт для еўрапейскіх спажыўцоў.