Вялізны лясны пажар пад Бялынічамі тушылі больш за 130 леснікоў

Лясны пажар / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Лясны пажар / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Вялізны лясны пажар здарыўся ў ноч на 30 жніўня ў Бялыніцкім лясгасе, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.

З агнум змагаліся больш за 130 леснікоў. Прычым на дапамогу бялыніцкім калегам прыйшлі леснікі з Бярэзінскага і Крупскага лясгасаў Міншчыны.

Бярэзінскі лясгас накіраваў на тушэнне пажару 40 чалавек, чатыры пажарныя аўтамабілі, тры трактары з бочкамі, шэсць легкавых аўтамабіляў і нават усюдыход. У дапамогу ад Крупскага лясгасу таксама прыбылі 40 чалавек, тры пажарныя аўтамабілі і два трактары з плугамі.

Пажар захапіў плошчу ў 3 гектары ў Бялыніцкім лясгасе, а потым яшчэ 1,5 гектара лесу згарэла ў Крупскім.

Крупскія леснікі разам з бярэзінскімі патушылі агонь у сябе і накіраваліся на дапамогу бялыніцкім калегам. І да месца ачага ў Бялыніцкім лясгасе яны дабраліся нашмат хутчэй, чым магілёўцы.

У Бялыніцкім лясгасе тушэннем ляснога пажару займаліся 50 чалавек, два пажарныя аўтамабілі, адзін трактар з бочкай, дзевяць легкавых аўтамабіляў і ўсюдыход.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі