Вярхоўная Рада Украіны распусціла крымскі парламент
Дэпутаты прынялі пастанову аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнага Савету Аўтаномнай Рэспублікі Крым.
За гэта рашэнне прагаласавалі 278 дэпутатаў з 296, зарэгістраваных у сесійнай зале, перадае УНІАН. Прынятая пастанова набывае моц з моманту яе прыняцця.
Таксама дэпутаты падтрымалі прапанову даручыць профільнаму камітэту ВР падрыхтаваць прапановы наконт прызначэння выбараў у парламент Крыму.
16 сакавіка ў аўтаноміі павінен прайсці рэферэндум, на якім пастаўлена пытанне, ці хочуць жыхары паўвыспы ўвайсці ў склад Расіі. Улады Украіны лічаць крымскі рэферэндум неканстытуцыйным. Такога ж меркавання прытрымліваюцца і сусветныя лідары. Рэферэндум прызнае толькі афіцыйная Масква.