Вярхоўны суд Беларусі пачне пераязджаць у новы будынак у сакавіку

Вярхоўны суд Беларусі пачне пераязджаць у новы будынак у сакавіку

У лютым будзе здадзены ў экспуатацыю новы будынак Вярхоўнага суда Беларусі на вуліцы Арлоўскай. Пераезд у новы будынак адбудзецца ў сакавіку, яго афіцыйнае адкрыццё прызначанае на 5 красавіка, інфармуе сайт minsknews.by.

Новы будынак суда пачалі ўзводзіць насупраць Палаца незалежнасці восенню 2016-га. На 1 студзеня 2019-га на будаўніцтва выдаткавалі амаль 51 мільён долараў. Агульны каштарысны кошт усіх працаў складае каля 77 мільёнаў долараў. Ці будуць выкарыстаны ўсе гэтыя сродкі, невядома.  

Летась у іншы будынак пераехаў Канстытуцыйны суд Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі