Выдавецтва "Янушкевіч" паведаміла, што "Гары Потэра не будзе"

Паразумецца з праваўладальнікамі серыі кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра не ўдалося

Паразумецца з праваўладальнікамі серыі кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра не ўдалося / Reuters

Выдавецтва "Янушкевіч" паведаміла, што беларускамоўнага "Гары Потэра не будзе". З праваўладальнікамі не ўдалося дамовіцца, бо Беларусь знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.

"Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі, — адзначае выдавецтва. — Усе нашы тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі. Мы ацэньваем тое, што адбылося, як акт дыскрымінацыі нацыянальнай культуры. І гэта адбываецца ў Еўропе...".

У "Янушкевічы" лічаць, што "нашым палітыкам і культурным дыпламатам" трэба працаваць над вырашэннем "важнай, надзённай і канкрэтнай праблемы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі