Выкладчыцу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта асудзілі на 10 сутак арышту

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / novychas.online
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / novychas.online

24 траўня наваполацкую выкладчыцу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алену Храмцову (на здымку знізу) асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Яе прызналі вінаватай у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (за падпіску на адзін з тг-каналаў), піша @viasna96.

Пра затрыманне ў Полацку і Наваполацку траіх супрацоўнікаў ПДУ стала вядома напярэдадні. Гэта — вядучая выкладчыца кафедры сусветнай літаратуры і замежных моваў Алена Храмцова, кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры гісторыі і турызму Віктар Чараўко і супрацоўніца рэпазітарыя Лідзія Зуева. Супраць затрыманых сілавікі распачалі адміністрацыйныя справы. У Храмцовай правялі ператрус, забралі аргтэхніку.

Нядаўна ў Наваполацку масава затрымлівалі лекараў.

Выкладчыцу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта асудзілі на 10 сутак арышту
t.me/viasna96/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі