Вынесеныя прысуды па справе крушэння Costa Concordia
Італьянскі суд прызнаў вінаватымі ў ненаўмысным забойстве пецярых супрацоўнікаў кампаніі-ўладальніка круізнага лайнера.
Кожны з асуджаных атрымаў турэмны тэрмін ад паўтара год, паведамляюць інфармагенцтвы. Капітана судна — Франчэска Скеціна — судзяць асобна. Яго абвінавачваюць у 32 ненаўмысных забойствах, у нанясенні шкоды навакольнаму асяроддзю, а таксама ў тым, што ён пакінуў карабель да заканчэння эвакуацыі.
Лайнер Costa Concordia патануў у ноч на 14 студзеня 2012 года ў Тырэнскім моры. На борце знаходзілася болей за 4,2 тысячы чалавек. Ахвярамі трагедыі сталі 32 чалавекі. Лайнер дагэтуль ляжыць ля ўзбярэжжа.